Арганiзатар

Посольство Германии в Минске 

Спонсары

Немецко-белорусский экономический клуб
Olivaria
Opel
Velcom
VW
Knauf
Clariant

Iнф. падтрымка

TUT.BY
UNISTAR 99.5
Імгненні арганнай музыкі 2008/2009

Пасля насычаных культурнымі падзеямі „Імгненняў культуры 2007“ Пасольства Германіі ў Мінску прапаноўвае Вам ажыццявіць вандроўку па ландшафту арганнай музыкі ў Беларусі. Магчыма, многія з Вас нават не ведаюць, што такі ландшафт увогуле існуе, таму мы хацелі б запрасіць Вас на сумесны шпацыр, пад час якого Вы зможаце адкрыць для сябе той ці іншы гукавы або архітэктурны скарб.

Дазвольце сабе атрымаць асалоду ад гучання аргана „Пфлюгер“ у Архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску або аргана „Рыгер-Клос“ у Полацкім Сафійскім саборы, зачаравацца надзвычайнай архітэктурай арганаў у Пінску і Гродна, захапіцца містычным злучэннем з гуку і прасторы ў нязведаных храмах, напрыклад, у Лучаі, Ракаве і Ружанах.

На нашым шпацыры нас будуць суправаджаць музыканты з Германіі, Аўстрыі і Беларусі. У іх руках загучаць розныя інструменты, якія пераканаюць нас у меладычнай насычанасці і шматколернасці беларускага арганнага асяроддзя.

У маі 2009 года Вас чакае асаблівае дзейства – „Ноч арганнай музыкі ў Беларусі“. Не прапусціце момант, калі ў адзін і той жа час ў розных касцёлах і канцэртных залах па ўсёй краіне загучаць арганы.

Праграму дапоўяць палудзенныя канцэрты, вечары нямога кіно з жывой арганнай музыкай, даклады, конкурсы і прыемныя сюрпрызы! Заключны канцэрты адбудзецца 8 ліпеня 2009.

Такім чынам, мы сардэчна запрашаем Вас на „Імгненні арганнай музыкі 2008/2009“ і будзем рады па-новаму адкрыць разам з Вамі свет арганнай музыкі.

 

 Dr. Klaus Baier Fried NielsenUladzimir Neudach
Д-р Клаус Баер
Старшыня праўлення

Нямецка-беларускі
эканамічны клуб 

Фрыд Нільзэн
Намеснік кіраўніка місіі

Пасольства Федэратыўнай 
Рэспублікі Германія ў Мінску

Уладзімір Неўдах
Галоўны арганіст
Архікатэдральнага касцёла
Імя Найсвяцейшай Панны Марыі,
кіраўнік Секцыі касцёльнай музыкі
Літургічнай камісіі пры Канферэнцыі
каталіцкіх біскупаў у Беларусі